Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231969 г. Свислочь,
пл.К.Маркса, 4
Электронная почта:
isp@svisloch.grodno-region.by
Телефон: 8 (01513) 3-34-95
Факс: 8 (01513) 3-37-26

Учреждение культуры Свислочский историко-краеведческий музей

СВІСЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Адрас: вуліца Леніна, д.8, 231960 г.Свіслач Гродзенская вобласць.

Тэлефоны: 8 (01513) 7-18-04 (дырэктар Лукша Максім Мікалаевіч),7-18-04 (навуковыя супрацоўнікі, галоўны захавальнік фондаў), 7-18-99 (экспазіцыя)

E-mail: muzey-svisloch@tut.by.

Сайт: http://svislochmuzeytut.by

 

МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:

Аўторак-Пятніца: 9.00-18.00, без перапынку

Субота – Нядзеля: 9.00-13.00, 14.00-18.00

Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў

 

БЯСПЛАТНА наведваюць музей інваліды, ветэраны ВАВ, ваенаслужачыя тэрміновай службы, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейныя работнікі.

У апошнюю пятніцу месяца абслугоўванне ўсіх катэгорый насельніцтва праводзіцца бясплатна.

Гісторыя

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г.п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.

Першым дырэктарам музея з 1976 па 1980 г. быў Кушалевіч Яўген Францавіч. З 1981 па 2003 год - Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч, з 2004 года - Трафімік Вольга Сяргееўна, з 2010 года дырэктар музея – Марцінчык Наталля Станіславаўна, з 2011 года па 2014 год - Шапель Андрэй Вацлававіч, с 2014 по 2017 год - Пекарь Анастасия Юрьевна, с 2018 по 2020 год – Якимец Людмила Александровна, з 2021 па цяперашні час – Лукша Максім Мікалаевіч.

Агульная плошча музея 297 кв.м., плошча экспазіцыі – 149 кв.м., выставачная – 40 кв.м., фондасховішча – 19 кв.м.

На 01.11.2021 г. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 8253 адзінак, навукова-дапаможнага – 4073 адзінак.

Экспазіцыя

 

Першая зала музея прысвечана гісторыі Свіслаччыны ад старажытных часоў да 1900 года.

Адна з тэм экспазіцыі прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.

У зале прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805г. на сродкі і пры дапамозе графа Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і інш.

 

Асобнай тэмай прадстаўлены “Свіслацкі кірмаш”.

Першы кірмаш адбыўся 15 жніўня 1792 года, затым праводзіўся штогод з 25 жніўня па 25 верасня і меў назву Успенскі. Леон Патоцкі піша: “… кірмаш вабіў да сябе найпершыя сямействы ў краі, найслыннейшых славутасцей, найпрыгажэйшую моладзь”.

Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў без сумнення можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры.

 

Другая зала музея прысвечана ваенным дзеянням, які адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812года, паўстанне 1863-1864 гадоў, Першая сусветная война. Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў.

У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў. 

У спісе выдатных мясцін Свіслацкага раёна галоўнае месца па праву займае Белавежская пушча. Гэта унікальны прыродны помнік не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы. 41% тэрыторыі Нацыянальнага парка знаходзіцца на Свіслаччіне.

Экспазіцыя музея адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца пудзела жывёл і птушак.

З жніўня 2009 года ў музеі працуе выставачная зала.

Кожны месяц музей сустракае наведвальнікаў з новай выставай.


МУЗЕЙ ПРАПАНУЕ:

Аглядная экскурсія:(уключае наведванне гістарычных мясцін і помнікаў г.Свіслач).

Тэматычныя экскурсіі:

1. «Архіялагічныя помнікі свіслаччыны». Пад час экскурсіі адбываецца знаёмства з архіялагічнымі матэрыяламі;

2. «Свіслаччына ў канцы 18 пачатку 19 стагоддзя». У ходзе экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з перабудовай Свіслачы графам Тышкевічам, развіццём адукацыі, культуры, прамысловасці і гандлю;

3. «Свіслацкая гімназія і яе выпускнікі». У экскурсіі расказваецца аб адкрыцці ў Свіслачы Гродзенскай губернскай гімназіі, аб яе выкладчыках і знакамітых вучнях;

4. «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 – 1864 гадоў». На гэтай экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з падрыхтоўкай паўстання, з яго кіраўнікамі і ўдзельнікамі;

5. «Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў». Экскурсія расказвае аб асноўных падзеях Вялікай Айчыннай вайны на свіслаччыне;

6. «Пушча і яе жыхар ». На гэтай экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з Белавежскай пушчай, яе жывеламі і птушкамі з іх звычкамі і норавамі. Экспануюцца жывёлы і птушкі Белавежскай пушчы;

7. «Промыслы і рамёствы на свіслаччыне». Расказваецца аб мастацкіх народных промыслах, рамествах;

8. «Свіслацкі кірмаш». У час экскурсіі наведвальнікі даведаюцца аб пабудове тарговых радоў, першым кірмашы і гандлёвым працэсе;

9. «Побыт сялян у канцы 19 пачатку 20 стагоддзяў»;

Пад час экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з багатай беларускай этнаграфіяй і культурнымі традыцыямі сялян таго часу ў нашым краі. Даведаюцца пра жылле селяніна, яго інтэр'ер, рэчы, якія ен ужываў і іх прызначэнне;

10. «Барадзьба працоўных свіслаччыны у 1920 – 1939 г.г. і ўз'яднанне з БССР». Экскурсія знаеміць з дзейнасцю КПЗБ, ТБШ, Грамады;

11. «Помнікі гісторыі і культуры на свіслаччыне».Расказваецца аб страчаных і існуючых помніках гісторыі і культуры. Экспануюцца фотаздымкі і графічныя малюнкі;

12. «Знакамітыя спарцмены». Расказваецца аб знакамітых спарцменах, удзельніках алімпійскіх гульяў, майстрах спорту ( Я.Карольчык, Я.Місюля, І.Станішэускі, А.Саўко і інш.);

13. «Іх лёс звязаны cа свіслаччынай». У час экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца са знакамітымі землякамі, вучонымі, генераламі, пісьменнікамі і інш.);

14. «Свіслацкая семінарыя і яе выпускнікі». У час экскурсіі наведвальнікі пазнаемяцца з настаўнікамі і знакамітымі вучнямі сярод якіх: былы народны камісар асветы БССР Баліцкі, былы міністр асветы П.Саевіч, археолаг А.Каваленя, мовазнаўца І.Бялькевіч, паэты К.Лейка, М.Касцевіч;

15. «Гісторыя адукацыі на свіслаччыне». Расказваецца аб гісторыі адукацыі на свіслаччыне: першай школе, гімназіі, семінарыі, беларускай настаўніцкай семінарыі, польскай семінарыі і гімназіі, гісторыі адукацыі да нашага часу;

16. «Грамадска-палітычны рух у Свіслацкай гімназіі ў першай палове 19 стагоддзя». У час экскурсіі наведвальнікі пазнаемяцца з патаемнымі таварыствамі гімназіі;

17. «Свіслач – старажытны беларускі горад». Расказваецца аб першым пісьмовым упамінанні, гісторыі паходжання  назвы, уладальніках Свіслачы , архітэктурных помніках, легендах;

18. «Партызанская барацьба на свіслаччыне ў гады ВАВ». Экскурсія расказваецца аб партызанскім руху на свіслаччыне;

19. «Першая Міравая вайна на тэрыторыі свіслаччыны»;

Лекцыі:

1. «Беларускія народныя традыцыі, святы і абрады». У лекцыі разглядаюцца старажытныя каляндарныя святы беларусаў: каляды, гуканне вясны, вялікдзень, купалле, дзяды, іх вытокі;

2. «Гісторыка-культурная спадчына свіслаччыны». Праз лекцыю-прэзентацыю можна пазнаёміцца з існуючымі і страчанымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны свіслаччыны;

3. «Ручнік у побыце і абрадах беларусаў». У лекцыі расказваецца аб прызначэнні ручніка;

4. «Іх іменамі названы вуліцы горада». Лекцыя расказвае аб постацях якія ўвайшлі ў гісторыю і прозвішчы якіх увекавечаны у назвах вуліц;

5 «Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Лекцыя расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на свіслаччыне;

6. «Віктар Каліноўскі: старонкі жыцця»;

7. «Вінцэнт Гадлеўскі – грамадскі і культурны дзеяч .»;

8. «Помнікі ратнай славы». Лекцыя расказвае аб помніках, якія знаходзяцца на тэррыторыі Свіслаччыны;

9. «Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»;

10. «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь»;

11. «Станіслаў Манюшка – знакаміты польскі кампазіта

Музейна-педагагічнывя заняткі:

1. «Гісторыя ганчарства на Свіслаччыне»;

2. «Сімволіка беларускага жылля»;

3. Цыкл музейных заняткаў «Фальклор і абрады на свіслаччыне»:

- свята «Гуканне вясны…»;

- свята Вялікдзень «Самае светлае свята!»;

- свята Ражства Хрыстова «Гатуем святы разам»;

- свята «А ў нас на Ражаство»;

4. «Руская печ»;

5. «Як кашуля у полі вырасла»;

6. «Повязь часоў і пакаленняў»;

7. «Лялькі з бабулінага куфэрка»;

8. «Навагодняя цацка”.